75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне









Успаміны сведкаў генацыду яўрэяў
у гады Вялікай Айчыннай вайны


Запісана са слоў старэйшай жыхаркі вёскі Вераскава Навагрудскага раёна
Каўцэвіч (у дзявоцтве Валюкевіч)
Анастасіі Аляксандраўны, 22.11.1928 г.н.


«У Любчы тады многа яўрэяў было, амаль усе. Як вайна пачалася зналі, што забюць. А багатыя былі, золата было. Хавалі, закопвалі, каб немцы не забралі. Тады ім сказалі паліцаі пабраць з сабою ўсё золата, драгацэннасці і пагналі іх па вуліцы Леніна ў бок Даляціцкіх могілак. Мусі панялі яны усё, там, дзе масток праз канаўку ідзе ў пачатку вуліцы, палажылі свае вузялкі з золатам тым. Паліцаі сабе ўсё пазабіралі. За могілкамі пастралялі іх многа. Там выкапаная яміна была. Кідалі яшчэ жывых. Крычалі надта, прасіліся не забіваць. У Любчы чуваць было як крычалі.[плача]. Дзяток многа пабілі.  Паліцаі зямелькай засыпалі. А жывыя падалі, параненыястогнуць, зямля варушыцца. Тры дні варушылася. А немцы нікога не пускалі туды, абкружылі, тры  ці чатыры дні старажылі, каб не падыйшоў ніхто. Каровы пасвіліся на лузе каля Нёмна, то гэдак раўлі, як ніколі, ляцелі.  Гэта вясною было. Во… Мне тады гадоў 14 было. Ужо дзяўчына. І гэта… У той дзень я, бацька мой Аляксандр і маці мая Вера ехалі ў Любчу з Вераскава на возе. Бачылі немцаў там ля могілак. Хадзілі са стрэльбамі. Дзеці з Любчы бегалі туды, немцы не чапалі, гаварылі стогнуць з-пад зямлі, зямля варушыцца. Усіх пабілі, усіх…. Дзяток пабілі [плача].
                                
                        Запісана даслоўна са слоў Каўцэвіч А.А.
2020 г.



Помнікі ахвярам генацыду



Помнік 375 ахвярам генацыда яўрэяў у Любчы, расстраляных вясной 1942 года недалёка ад любчанскіх могілак.  Помнік устаноўлены ў 1958 годзе.

Фотаздымак 2018 года
Аўтар : Мелько Валерыя,
вучаніца 9 класа









Стэла на месцы былых яўрэйскіх могілак у памяць аб яўрэйскім насельніцтве  Любчы. Устаноўлена ў пачатку 2000 – х гг.   на сродкі нашчадкаў любчанскіх яўрэяў.
Фотаздымак   2018 года
Аўтар: Борыс Т.А., настаўнік гісторыі

Помнік  950 ахвярам генацыду яўрэяў ў вёсцы Малыя Вераб’евічы. Устаноўлены ў 1963 годзе на месцы расстрэлу яўрэйскага насельніцтва Любчы і Малых Вераб’евіч.

Фотаздымак 1963 года
Аўтар: Вінар М.А., настаўнік гісторыі, заснавальнік гісторыка-краязнаўчага музея Вераб’евіцкай сярэдняй школы.


Падчас адкрыцця помніка 950 ахвярам генацыду яўрэяў ў вёсцы Малыя Вераб’евічы 1963 год.

Фотаздымак 1963 года
Аўтар: Вінар М.А., настаўнік гісторыі, заснавальнік гісторыка-краязнаўчага музея Вераб’евіцкай сярэдняй школы.



Помнік  950 ахвярам генацыду яўрэяў ў вёсцы Малыя Вераб’евічы. Устаноўлены ў 1963 годзе на месцы расстрэлу яўрэйскага насельніцтва Любчы і Малых Вераб’евіч.
Сучасны выгляд.

Фотаздымак  2006 г.
Аўтар: Мароз Дз.Б., настаўнік гісторыі, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Вераб’евіцкай сярэдняй школы.




















Комментариев нет:

Отправить комментарий

  ВАС САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ДУА "ВЕРАБ'ЕВІЦКІ ВПК ДЗІЦЯЧЫ САД-БАЗАВАЯ ШКОЛА"!