У будынку
Вераб’евіцкай базавай школы-дзіцяга сада знаходзіцца школьны
гісторыка-краязнаўчы музей, які месціцца ў двух пакоях. Музейны пакой быў
заснаваны яшчэ ў 1961 годзе настаўнікам гісторыі Вінарам Андрэем Мікалаевічам.
Вінар Андрэй Мікалаевіч
Вінар Андрэй Мікалаевіч
Вераб’евіцкая базавая школа
Музейны пакой ператвораны ў музей у снежні 2007 года.
Кіраўнік – Мароз Дз.Б.
На дадзены момант музей налічвае больш 800 экспанатаў асноўнага фонду.
У 2017 годзе музей рэканструяваны, мае 2 залы. Плошча музея больш за 40м. кв.
Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой дакументы з архіва графаў О’Руркаў, знойдзеныя ў 2014 годзе:
1)купчая на маёнтак Бардзячы за подпісам генерала Джозэфа О’Рурка 1839г.;
2) метрычны выпіс Элеаноры Іванаўны О’Рурк 1897г.;
3) медыцынскі трактат аб лячэнні шаленства травамі 1820-40-я гг.;
4) вэксалі В. Залесскага Cанкт-Пецярбургскага банка 1830-х гг.;
5) ліст ковенскага генерал-губернатара Марыі Мікалаеўне О’Рурк 1910г.;
6) арэндныя дагаворы 1877-1878гг.
У школьным музеі Вераб’евіцкай сярэдняй школы прадстаўлены здабыткі гістарычнай, этнаграфічнай і культурнай спадчыны нашай мясцовасці, якія тычацца тэрыторыі зямель Асташынскага сельскага савета.
Не пакінуў лёс зямлю нашую без славутых асоб, імёны якіх назаўжды ўпісаны чырвонай стужкай у гістарычную спадчыну беларусаў.
З нашай мясцовасцю так ці інакш звязаны імёны Ф. Еўлашоўскага, генерала Дж. О’Рурка, У. Я. Дыбоўскага, К. Ф. Пудзіноўскага, У. М. Лазоўскага, шляхецкі род Вайніловічаў.
Больш за 25 гадоў у маёнтку Нянькаў пражываў, займаючыся творчай працай вядомы даследчык прыроды Уладзіслаў Янавіч Дыбоўскі.
З нашай мясцовасцю так ці інакш звязаны імёны Ф. Еўлашоўскага, генерала Дж. О’Рурка, У. Я. Дыбоўскага, К. Ф. Пудзіноўскага, У. М. Лазоўскага, шляхецкі род Вайніловічаў.
Больш за 25 гадоў у маёнтку Нянькаў пражываў, займаючыся творчай працай вядомы даследчык прыроды Уладзіслаў Янавіч Дыбоўскі.
Нянькоўскі дом У. Я. Дыбоўскага
У вёсцы Нянькава нарадзішся і вырас вядомы беларускі мовазнавец, прафесар Уладзімір Міхайлавіч Лазоўскі, аўтар многіх падручнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове, які апублікаваў звыш 100 навуковых прац па розных пытаннях як сучаснай беларускай мовы, так і яе гісторыі. У 1981-1985 гадах выкладаў беларускую мову ў Берлінскім універсітэце імя В. Гумбальта. Узнагароджаны ганаровым залатым медалём Гердэра.
З хутарамі Шырнеўкі звязана імя консула Другой Рэчы Паспалітай у Бельгіі і Галандыі Казіміра Францавіча Пудзіноўскага.
Не менш цікавая гісторыя нашай мясцовасці часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб чым сабраны багаты і цікавы матэрыял у музеі Вераб’евіцкай сярэдняй школы.
Легенда аб братах Сонцавых
Два браты-партызаны ў гады Вялікай Айчын-най вайны прынялі апошні няроўны бой у Мацей-кавым рове супраць конных паліцаяў. Яны адстрэльваліся да апошняга патрона (а ўзброеныя былі рэвальверамі). Убачыўшы, што ўцячы ім няма куды, адзін брат са згоды другога двума апошнімі кулямі забіў брата і сябе.
Праз некаторы час вяскоўцы падабралі целы братоў і пахавалі іх на высокім абрыве таго рова, у якім браты сустрэлі сваю смерць. Тыя, хто хаваў, не ведалі іх імён і прозвішчаў, але з-за таго, што стаяў сонечны дзень, як кажуць некаторыя, ці за тое, што браты змагаліся за светлае – за перамогу, – ім далі імя Сонцавы.
Хто ж яны – браты Сонцавы?
На Ушэсце ў 1943 годзе паліцаі гарнізонаў Любчы і Нягневіч правялі масштабную аблаву ў вёсках Поўбераг і Валосаўка. У тую раніцу загіну-лі і былі пахаваныя ў вёсцы Валосаўка лейтэнант Аляксандр Сонцаў і яго сябар-украінец. Але ў хаце Доўнара начавалі 12 партызан, па ўспамінах свед-каў, кадравыя ваенныя. Яны групамі, адстрэльваю-чыся, уцякалі ў лес. Двое з іх, браты Мікалай і Уладзімір Чабуравы, былі забітыя ў Мацейкавым рове. Расходаваўшы ўсе патроны і гранаты, яны забілі 6 паліцаяў, многіх паранілі і застрэліліся са-мі. Уцячы яны не маглі, бо адзін з братоў быў па-ранены ў нагу.А легенда пра братоў Сонцавых на-думана былым партызанам атрада імя Катоўскага М. Грабёнкіным, пасля вайны жыхаром Любчы. (Запісана са слоў Спагара У. І.)
Трагічнае мінулае нашай зямлі ўвасоблена ў помніках загінуўшым. Не вярнулася зфрантоў Вялікай Айчыннай вайны 224 і загінула ў час нямецкай акупацыі 84 нашыя землякі.
Помнік загінуўшым землякам у в. Вялікія Вераб’евічы
Асобай трагічнай старонкай гісторыі нашай мясцовасці з’яўляецца рэха падзей Халакосту. У працоўным лагеры вёскі Малыя Вераб’евічы, які быў створаны немцамі для будаўніцтва брукаванай шашы Навагрудак – Любча, было знішчана 635 яўрэяў.
Нямала людзей працоўнага подзвігу ўзгадавала наша зямля: тых, хто аднаўлялі разбураную гаспадарку пасля Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто ствараў калгасы, вучыў дзяцей у школах.
Ордэнам Леніна і Залатой Зоркай Героя
Працы былі ўзнагароджаны:
Кукаловіч
Уладзімір Аксенцьевіч;
Гірыс Таццяна
Аляксандраўна;
Гнілякевіч
Канстанцін Філіпавіч;
Калала Вера
Уладзіміраўна.
Многа працаўнікоў калгаса былі адзначаны іншымі высокімі ўрадавымі ўзнагародамі.
У 1987 годзе ў калгасе “Камунар”, дзякуючы намаганням яго старшыні Святазара Іосіфавіча Грэйбы, з’явіліся першыя спартыўныя коні. Цяпер тут вылучана цэлая галіна па вывядзенні пародзістых коней.
Пры конезаводзе працуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, якая падрыхтавала ўжо нямала ўдалых спарцменаў-разраднікаў, сярод якіх ёсць і майстры спорту міжнароднага класу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий